Кіпр пазбавіць грамадзянства Міхаіла Гуцэрыева

Кіпр пазбавіць грамадзянства 21 расійца. Сярод іх Міхаіл Гуцэрыеў, Аляксандра Панамарэнка, Вадзім Машковіч, Аляксей Кузьмічаў і іх блізкія. Пра гэта паведамляе кіпрская газета «Філелефтерос».

international_g5cfbc1925_1280.jpg


Па інфармацыі выдання, такое рашэнне ўжо прынятае ўрадам.

Усе названыя асобы раней атрымалі «залаты пашпарт» — грамадзянства, якое выдаецца за пэўны аб'ём інвестыцый. Грамадзянства ім было прадастаўлена на працягу апошніх дзесяці гадоў, перадае REFORM.by.

Падставай для пазбаўлення грамадзянства стала трапленне бізнесменаў пад санкцыі Еўракамісіі.

Міхаіл Гуцэрыеў з’яўляецца сябрам Аляксандра Лукашэнкі і лічыцца адным з яго «гаманцоў».