Гомельскага валанцёра Іллю Міронава правяраюць на фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці
Гэты вынікае з публікацыі Валянціны Міронавай — маці Іллі — на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Валянціна Міронава выклала ў сваёй стужцы адказ АВД Савецкага раёна Гомеля на запыт сына пра прычыны ператрусу ў яго дома. У адказе гаворыцца, што адносна Іллі Міронава ёсць «матэрыял праверкі па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.361-2 КК Рэспублікі Беларусь».
Крымінальны артыкул 361-2 — гэта «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Ён прадугледжвае шырокі дыяпазон пакарання: ад арышту ці «хіміі» да пазбаўлення волі да васьмі гадоў.
Іллю Міронава затрымалі 30 верасня. Хлопец вядомы тым, што пасля выбараў-2020 напісаў больш за 2500 лістоў палітвязням. Гісторыю гомельскага валанцёра можна пачытаць тут.