Графіціста Ларычава пакаралі 5 суткамі арышту
Суд пачаўся 16-й гадзіне, судзіла Ларычава Вікторыя Шабуня, вядомая шматлікімі прысудамі дэмакратычным актывістам, якія праваабаронцы называюць палітычна матываванымі. Актывіста асудзілі да 5 сутак зняволення за "дробнае хуліганства".

Беларускі стрыт-арт-мастак Алег Ларычаў пасьля зьбіцьця. Архіўнае фота www.svaboda.org
Каардынатар стрыт-арт-праекту «Signal» спадзяваўся на штраф, паведамляе belsat.eu. Але Алег Ларычаў быў гатовы і да зняволення: «На Акрэсціна — файныя людзі», — кажа актывіст.
27 красавіка пасля затрымання Алега Ларычава ўжо прывозілі з ізалятару на Акрэсціна ў суд, але перанеслі працэс, каб выправіць хібы ў міліцэйскіх дакументах, адзначае www.svaboda.org
Каардынатар стрыт-арт-пракету Signal Алег Ларычаў знік увечары 26 красавіка. Апошнім, хто яго бачыў, быў эканаміст Сяргей Чалы, з якім Ларычаў хадзіў у піцэрыю
Сяброўка Ларычава Ганна і ягоныя родзічы спрабавалі знайсці Ларычава, ды яго тэлефон быў недасяжны, у Кастрычніцкім і Маскоўскім РУУС Мінску сяброўцы казалі, што Ларычава ў іх няма. Толькі ў ноч на 28 красавіка Ганне патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што Ларычава будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску за дробнае хуліганства.
Нагадаем, Ларычаў быў збіты невядомымі 4 красавіка. Ён падаў заяву ў міліцыю , але сам пазней быў затрыманы і пакараны штрафам у 1150 рублёў за дамалёўку колкага дроту на мурал «Масква—Мінск» , хоць аўтара работы не называлі ні ў Signal, ні ў міліцыі.
Ларычаў звязвае сваё збіццё з асвятленьнем акцыі аб з’яўленьні постэраў вядомых дзяржаўных службоўцаў. У апошні час на старонцы суполкі Signal у сацыяльных сетках публікаваліся фота розных графіці, прысвечаных высокім беларускім чыноўнікам.

«Сяброўства» Масквы ды Мінску
Суполка Blog-TV Trixter сцвярджае, што ўзяла інтэрыв’ю з адным з ананімных аўтараў згаданых постэраў. Той таксама звязвае збіццё Ларычава з асвятленьнем акцыяў з постэрамі.

«Зялёныя чалавечкі» ў Менску
Паводле www.svaboda.org, belsat.eu