Рух «За Свабоду» абскардзіў папярэджанне Міністэрства юстыцыі
У Вярхоўны суд звярнуўся Рух «За Свабоду» са скаргай на Мінюст. У арганізацыі лічаць вынесенае папярэджанне незаконным.

У арганізацыі нагадалі, што папярэджанне было вынесенае за тое, што неназваны прадстаўнік Руху, па дадзеных Мінюста, з'яўляўся арганізатарам акцыі 25 сакавіка і заклікаў на яе да атрымання афіцыйнага дазволу на яе правядзенне.
«Міністэрства юстыцыі не толькі не патлумачыла, якім чынам дзеянні аднаго з заяўнікаў прывялі да парушэння заканадаўства нашай арганізацыяй, але і не назвала імя гэтага чалавека і СМІ, у якім яны даведаліся пра заклікі да ўдзелу ў недазволенай акцыі. Менавіта таму мы лічым папярэджанне, вынесенае Руху «За Свабоду» — незаконным», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Паводле прэс-службы РЗС