Гродна. Снег, вывезены са стадыёна, вернуць назад
Гродзенскі стадыён "Нёман" другі дзень прыбіраюць ад снегу. 14 лютага тут пройдзе матч Лігі Еўропы. Нагадаем, што сустракаюцца футбалісты барысаўскага БАТЭ і турэцкага
"Фенербахчэ".

Як піша "Вечерний Гродно", снег з гродзенскага стадыёна вывозяць у Каложскі парк. Пасля футбольнага матча яго павязуць назад на
стадыён.
Па словах гендырэктара "Спецаўтагаспадаркі" Аляксандра Жаркова, снег вывезлі ў парк, бо ў ім ёсць дамешак дарагой крошкі, якой пасыпаюць футбольнае поле. Таму на палігон яго
адпраўляць нельга. Каложскі парк для разгрузкі абралі невыпадкова: там ёсць цвёрдае пакрыццё. Мясцовых жыхароў спецыялісты супакойваюць: небяспечных дамешкаў у снезе няма.
ытаць далей:http://euroradio.fm/report/sneg-vyvezeny-z-grodzenskaga-stadyyona-vernuc-nazad
