Хронікі рэпрэсій. 16 гадоў «рэйкаваму партызану», «хатняя хімія» сям'і за фота з кнігі
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных СМІ сабралі звесткі пра палітычны пераслед беларусаў 22 снежня.
![_kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg _kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg](/img/v1/images/_kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Рэйкаваму партызану» Віталю Мельніку, якому пры затрыманні прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць 300 базавых штрафу.
![photo_2022_12_22_21_36_49.jpg photo_2022_12_22_21_36_49.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_22_21_36_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вядома, што
мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця.
Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае
яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама з тым, што раней у Віталя
была судзімасць. Пасля ранення пры затрыманні ён дагэтуль перасоўваецца на мыліцах.
![Алеся Бяляцкага і вясноўцаў пачнуць судзіць 5 студзеня Алеся Бяляцкага і вясноўцаў пачнуць судзіць 5 студзеня](/img/v1/images/vjasnoucy_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У судзе Партызанскага раёна Мінска па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» сямейную пару, Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе — фота з плакатам з кнігі «Я выхожу».
![Былога вайскоўца абвінавацілі ў дзяржздрадзе Беларусі Былы вайсковец паведаміў пра рускае войска — абвінавацілі ў дзяржздрадзе Беларусі](/img/v1/images/dzmitryj_hulin.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Стала вядома, што 5 снежня жыхара Пінска Вячаслава Аўчука асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (да «хатняй хіміі») паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнк»і) КК. Ягоны мабільны тэлефон пастанавілі канфіскаваць, а сім-картку — «знішчыць».
Да суда Вячаслаў знаходзіўся на волі, ён быў затрыманы на трое сутак з 9 па 12 верасня 2022 года. Яго прызналі вінаватым у тым, што 1 сакавіка 2021 года ён пакінуў каментар у адрас Лукашэнкі ў сацсетцы «ВКонтакте» пад ягоным фотаздымкам, ужыўшы ненарматыўную лексіку.
У судзе Мінскага раёна ў канцы лістапада адбыўся суд над маляром аднаго з прадпрыемстваў у Мінскім раёне, якога абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП. Згодна з пратаколам, ён размясціў на шафе для пераапранання налепку з бел-чырвона-белым сцягам, «публічна выказваючы свае грамадска-палітычныя інтарэсы».
На судзе мужчына не прызнаў сваёй віны і сцвярджаў, што налепку размясціў невядомы чалавек, таму ў яго не было мэты выказваць свае погляды. У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у пікетаванні і арыштаваў мужчыну на 13 сутак.
![Сілавікі ад імя маніторынгавага тэлеграм-каналу прапаноўваюць «супрацоўніцтва» у чат-ботах знаёмства Сілавікі ад імя маніторынгавага тэлеграм-канала прапаноўваюць «супрацоўніцтва» ў чат-ботах знаёмстваў](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__26__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Палітвязню Віктару Шауру, якому раней замянілі «хімію» на калонію, збіраюцца ўзмацніць пакаранне.
Віктара Шауру і Віталя Шыцікава абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. 21 студзеня 2021 года хлопцаў асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па арт. 342 КК.
У чэрвені 2021 года Віктара і Віталя выпусцілі з «хіміі» пад падпіску аб нявыездзе да паўторнага апеляцыйнага суда. Але 22 ліпеня падчас суда па пратэсце пракурора абодвум хлопцам «хімію» замянілі на калонію — на 2 і 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.
Віктар адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 22. Стала вядома, што заўтра адбудзецца суд аб пераводзе яго ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоў рэжыму. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.
![СК распачаў «спецвытворчасць» і на экс-дыпламата Уладзіміра Астапенку «Спецвытворчасць» распачата і на экс-дыпламата Уладзіміра Астапенку](/img/v1/images/photo_2022_10_13_22.22.32_e1666426537351.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Берасцейца Івана Соўпеля перад днём народзінаў змяшчалі ў ШІЗА. Палітвязня асудзілі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Іван быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 года яго выклікалі да следчага і там затрымалі. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста яму прызначылі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 19 студзеня ён адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі.
Стала вядома, што адміністрацыя калоніі ў канцы лістапада закінула палітвязня ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны невядомыя.
У Беларусі восем новых палітвязняў: Руслан
Сінкевіч, Дзмітрый Мядзведскі, Юрый Трапачоў, Сяргей Рабцаў, Артур Пядзько,
Сяргей Нялепка, Аляксандр Дураеў, Уладзіслаў Савін. Усяго ў спісах праваабаронцаў цяпер 1442 палітычныя зняволеныя, але насамрэч іх нашмат больш.
![photo_2022_12_22_22_26_03.jpg photo_2022_12_22_22_26_03.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_22_22_26_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бацька семярых дзяцей палітвязень Максім Лацунцэвіч выйшаў на волю. У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада яму прысудзілі 1 год і 10 месяцаў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці») КК, а таксама паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») КК. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў).
Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра». Такім чынам, з улікам тых дзён, што ён ужо правёў у зняволенні, яму заставалася быць за кратамі крыху менш за месяц. Сёння тэрмін скончыўся.