Ігар Банцар: Лепш бы выдаткаваныя на 7-га лістапада грошы накіравалі на ЖКГ

Актывісты АГП з Горадні выступаюць супраць святкавання кастрычніцкага перавароту.

stahoddze_kastrycznika__pavel_aksinovicz____7__logo_1.jpg


На іх думку лепш адзначаць «Дзяды» і зрабіць гэты дзень выходным.
Распавядае «Радыё Рацыі» сябра АГП Ігар Банцар:
— Як можна святкаваць падзею, якая адбылася ў чужой краіне, за тысячы кіламетраў ад нас. У краіне, дзе гэтая рэвалюцыя адбылася, яе ўжо даўно не святкуюць. Мы як «цемрашалы», якія не маюць сваёй гісторыі, святкуем чужыя святы. Таму я да гэтага стаўлюся вельмі адмоўна. Лепш бы грошы, якія пайшлі на святочныя мерапрыемствы, накіравалі на ЖКГ, ці на адукацыю, або на дапамогу інвалідам і ветэранам.
Для актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча гэтае свята звязанае ў першую чаргу з бальшавікамі і «прадразверстай».
— Прыйшлі бальшавікі, забралі ўсю ўласнасць, загналі ў калгасы. Хто не падпарадкаваўся, таго накіравалі - каго на Салаўкі, каго ў Казахстан. Якое гэта можа быць свята? «Дзяды» — гэта свята. «Дзяды» мы не адзначаем. Адзначаем затое 7 лістапада. Якая ўлада - такія і святы.
Беларусь засталася адзінай у свеце краінай, дзе дзень Кастрычніцкага перавароту адзначаецца афіцыйна.