Ініцыятыва BY_help выплаціла пацярпелым пасля выбараў больш за 1,1 млн долараў
BY_help выдаткаваў на дапамогу пацярпелым пасля выбараў амаль 2,9 млн рублёў, або больш за 1,1 млн даляраў у эквіваленце. Задаволена 2,2 тысячы заявак.
![Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY](/img/v1/images/okrestino_20200812_zam_016_20200812085242_img_8909.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Вадзіма Заміроўскага, TUT.BY
На гэтыя сродкі, піша TUT.BY, кампенсавалі 866 штрафаў, ажыццявілі 964 выплаты па медыцынскай дапамозе, аплацілі 53 паслугі адвакатаў, пакрылі 349 аплаты за знаходжанне на сутках.
— Нам удалося паскорыць тэмпы: за апошнія 10 дзён мы выплацілі паўмільёна беларускіх рублёў. Для параўнання: каб выплаціць першыя паўмільёна, нам спатрэбілася 74 дні, — гаворыцца ў справаздачы ініцыятывы.
У базе BY_help знаходзіцца каля 7 тысяч заявак. Каля 10% заявак перанакіравалі ў партнёрскія ініцыятывы. У папярэднім справаздачы ініцыятывы пазначана, што выплачана больш за 30% ад сабранай з лета сумы.