Іспанка Анхела Эспіноса прадставіць кнігу беларускамоўных вершаў «Раяль ля мора»

Прэзентацыя пройдзе 21 лістапада ў мінскай «Арт-сядзібе».



aespinosa.jpg

Анхела Эспіноса

Студэнтка Анхела Эспіноса з іспанскай Малагі за два гады вывучыла беларускую мову па падручніках з інтэрнэту, ды ніколі не была ў Беларусі. Дзяўчына вольна размаўляе па-беларуску, ладзіла для іншых іспанскіх студэнтаў курсы «Мова нанова» ва ўніверсітэце Гранады, вядзе беларускамоўны блог «Іншаземка, якая піша па-беларуску».

Анхела напісала кнігу вершаў па-беларуску «Раяль ля мора», якую прэзентуе 21 лістапада ў «Арт-сядзібе» (пр. Незалежнасці, 58, гандлёвы цэнтар «Маскоўска-Венскі», 4-ты паверх, пакой 430). Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны. Колькасць месцаў абмежаваная, запісацца на сустрэчу можна ў суполцы «ЎКантакце».

Сустрэча ладзіцца ў межах «Саўндчэку» — праекту «Арт-сядзібы», у межах якога ладзяцца сустрэчы за кавай і гарбатай з цікавымі людзьмі. У гасцях саўндчэку ўжо пабывалі паэт Андрэй Хадановіч і ўладальнік кавярняў Улад Луневіч, нагадвае Радыё Свабода.