Ізраільскую адвакатку, якая патрапіла ў Беларусі за краты, вызвалілі

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале са спасылай на ізраільскае ТБ паведаміў беларускі гісторык Аляксандр Фрыдман.

imgid65531_b_30hr8.jpeg

«Званок Ізраільскага прэзідэнта Іцхака Герцага Лукашэнку падзейнічаў. 12-ы канал ізраільскага ТБ паведамляе, што ўлады Беларусі вызвалілі арыштаваную ізраільскую адвакатку Майю Райтэн-Столь. Яна ўжо пакінула Беларусь і ляціць у Ізраіль. У Беларусі аб яе вызваленні не паведамлялася», — напісаў Аляксандр Фрыдман.

«Гісторыя Райтэн — такое пасланне Лукашэнкі краінам Захаду: у Мінску гатовыя да прамых пераагавораў пра лёс зняволеных, а званок самому Лукашэнку дазволіць аператыўна вырашыць праблемы. Пры гэтым, аднак, варта падкрэсліць адну важную асаблівасць: справа Райтэн-Столь не насіла палітычны характар», — дадаў Аляксандр Фрыдман.

Нагадем, адвакатку з Ізраіля Майю Райтэн-Столь затрымалі ў мінскім аэрапорце амаль два месяцы таму. У яе пры даглядзе знайшлі 2,5 грама марыхуаны. Жанчына патлумачыла, што гэта лек, які яна прымае па рэцэптуры свайго ізраільскага доктара. Аднак у Беларусі марыхуана з'яўляецца наркотыкам, таму забаронена.