«Я ў цэнтры Пінска п'ю каву». Літаратар Севярын Квяткоўскі выйшаў на волю
Пра гэта мужчына напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. І таксама апублікаваў адпаведны фотаздымак.

«Сябры, я ў цэнтры Пінска п'ю каву, — напісаўСевярын Квяткоўскі. — Гэта было кіно, цырк і армейскі анекдот. Зрэшты, смешна да пэўнай мяжы, бо я займеў на сабе крымінальную справу. Аддыхаюся, і пачну распавядаць».
Журналіст, публіцыст, пісьменнік Севярын Квяткоўскі быў затрыманы 19 студзеня, калі вярнуўся на радзіму з-за мяжы.
Севярыну Квяткоўскаму 48 гадоў. З сярэдзіны 1990-х ён супрацоўнічаў з беларускімі недзяржаўнымі СМІ.