Затрыманы пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі
Затрыманы пісьменнік, журналіст, публіцыст Севярын Квяткоўскі, паведамляе «Еўрарадыё».
![Севярын Квяткоўскі. Фота з архіва «Еўрарадыё» Севярын Квяткоўскі. Фота з архіва «Еўрарадыё»](/img/v1/images/dscn9308.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Севярын Квяткоўскі. Фота з архіва «Еўрарадыё»
19 студзеня сілавікі знайшлі яго ў кватэры сваякоў. Прычынай затрымання нібыта стаў каментар, пакінуты ў Facebook. Для следчых дзеянняў яго павезлі ў Пінск.
Севярыну Квяткоўскаму 48 гадоў. З сярэдзіны 1990-х ён супрацоўнічаў з беларускімі недзяржаўнымі СМІ.
Затрыманне адбылося праз некаторы час пасля вяртання Севярына Квяткоўскага з-за мяжы.