Ліст «безжурботнай Іры». Што піша з-за кратаў палітзняволеная журналістка Ірына Слаўнікава
Спойлер: шле прамяні падтрымкі з «Валадаркі».
У сваім лісце з маркай, на якой намаляваная яшчэ адна
апальная гераіня — «Ева» Хаіма Суціна, вядомая журналістка
жадае ўсім прыхільнікам перамен браць ад жыцця ўсё, радавацца кожнаму дню і
загадваць «самыя чумачочыя жаданні», распавядае «Салідарнасць».
Ірына Слаўнікава, знаходзячыся за кратамі, чытала «Графа Монтэ-Крыста» і асацыюе сябе з галоўным героем: «Я ж таксама, тыпу, у
замку :)».
Таксама піша, што цяпер «б'ецца з Хокінгам і яго "Кароткай
гісторыяй часу"». Плюс замовіла Горвата, але, кажа, давядзецца пачакаць, таму што
ён у «топе» ў насельнікаў «замка».
У сваім лісце блізкім палітвязняволеная падпісваецца «Ваша безжурботная Іра».
Нагадаем, Ірына Слаўнікава з'яўляецца падазраванай па артыкуле 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу.