Вользе Класкоўскай вынеслі новы прысуд. Шляхам складання тэрмінаў — 2,5 гады калоніі
Новую справу на Класкоўскую пачалі, калі яна ўжо адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі. Год таму яе асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Цяпер яе судзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») — нагодай стаў каментар на адрас брэсцкага міліцыянта.
![1630038495_25c1fc0ac2157b134f9c25abf3104f4b.jpg 1630038495_25c1fc0ac2157b134f9c25abf3104f4b.jpg](/img/v1/images/1630038495_25c1fc0ac2157b134f9c25abf3104f4b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Вользе Класкоўскай за «абразу прадстаўніка ўлады» 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам
складання тэрмінаў палітзняволенай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі
агульнага рэжыму.
Сама Класкоўская ў судзе ўдзельнічаць адмовілася, назваўшы яго незаконным і несправядлівым. Як паведамляюць праваабаронцы, са словамі «Жыве Беларусь!» яна пакінула пасяджэнне.