Крыніцы: На «Гродна Азоце» за апошнія паўтара тыдня затрымалі 11 чалавек
Затрыманы супрацоўнік энергетычнага цэха філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» Антон Окунеў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта здарылася 18 студзеня.

Ён знаходзіцца ў Гродзенскім ІЧУ. Паведамляецца, што гэта ўжо 11-ы супрацоўнік прадпрыемства, затрыманы за апошнія паўтара тыдня.