Жыхара Ліды затрымалі з АМАПам на беларуска-польскай мяжы
На беларуска-польскай мяжы затрымалі жыхара Ліды Дзмітрыя Трафімчыка, у праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа з яго ўдзелам.
Мужчыну затрымлівалі пры сілавой падтрымцы АМАПу. На відэа ён
прызнаецца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай інфармацыі». У паведамленні
неафіцыйнага тэлеграм-канала сілавікоў сказана, што ён затрыманы па
крымінальнай справе, аднак няма ўдакладнення, па якой менавіта.
Паводле reform.by.