У Гродне затрымалі журналіста Міхала Карневіча
Затрыманне журналіста адбылося ўчора, 21 студзеня.
Учора ў Гродне быў затрыманы журналіст Міхал Карневіч.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Прычыны затрымання не пазначаныя.
На дадзены момант у няволі ў Беларусі працягваюць знаходзіцца 34 прадстаўнікі медыя.