У Маскве затрымлівалі расіяніна, які пераследуецца ў Беларусі

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. 22 студзеня ў 8:20 у метро Масквы затрымлівалі Дзяніса Зорына. Ён грамадзянін Расіі, але мае часовы від на жыхарства ў Беларусі і жыў у Верхнядзвінску на Віцебшчыне.

Дзяніс Зорын

Дзяніс Зорын

 У маскоўскім метро на Зорына надзелі кайданкі і сказалі, што ён у федэральным вышуку.
У Верхнядзвінску Дзяніса пасля ператрусу ў яго дома затрымлівалі на трое сутак 29 снежня 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 369 КК за пост у сацсетках пра сілавікоў. 9 сакавіка ён з’ехаў у Расію, але крымінальная справа ў Беларусі супраць яго не закрытая. Пра сваё затрыманне Зорын напісаў кнігу «72 часа».
22 студзеня маскоўскія супрацоўнікі паліцыі пасля затрымання сказалі Дзянісу, што «яго, як і іншых расіян, адправяць у Беларусь — «звычайная практыка». З маскоўскага аддзела паліцыі Дзяніса адвезлі ў Следчы камітэт горада Цвер, дзе адбыўся допыт.
Цяпер Зорын знаходзіцца на волі.