Беларускі самалёт быў пашкоджаны ў расійскім аэрапорце
Самалёт «Белавія» пад нумарам EW-399PO быў сёння пашкоджаны ў аэрапорце Шарамеццева, паведаміў блогер Антон Матолька.

Па атрыманай інфармацыі, самалёт закрануў заканцоўкай крыла супрацьабледзяняльную машыну.
Ён павінен быў вылецець у суботу ў 10:05 з Масквы, вылет быў затрыманы да 23.30 (інфармацыя з табло вылетаў аэрапорта Шарамеццева).
У выніку самалёт вылецеў у нядзелю ў 00:48 MSK са спазненнем на 14 гадзін.