З 2020 года за абразу Лукашэнкі асудзілі 119 беларусаў
Як падлічылі праваабаронцы, ад 2020 года па 20 студзеня 2022-га паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза прэзідэнта») трапілі пад крымінальны пераслед 119 чалавек.
69 з іх знаходзяцца ў турмах і калоніях. Некаторыя (напрыклад, гамяльчук Аляксей Раманаў, інвалід другой групы) ужо адбылі пакаранне і выйшлі на волю.
Як правіла, абвінавачаныя па гэтым артыкуле атрымліваюць ад
аднаго да трох гадоў пазбаўлення волі.
На «хімію» накіраваныя 29 чалавек. Два з іх адбылі
пакаранне, яшчэ два прайшлі суды і апеляцыі і
чакаюць, калі пачнуць адбываць пакаранне.
Чатыром чалавекам прысудзілі трохмесячны арышт, 15 — «хатнюю хімію» на тэрмін 1-2 гады.
Найменшае пакаранне па гэтым артыкуле атрымаў жыхар Старых Дарог — штраф у 150 базавых велічынь (4350 рублёў).