Палітвязень Кірыл Чарткоў уцёк з «хіміі» і пакінуў Беларусь
Асуджаны на «хімію» за ўдзел у пратэстах мінчук Кірыл Чарткоў пакінуў Беларусь. Беларускім праваабаронцам стала вядома, што ён зараз у бяспецы.
Кірыл Чарткоў быў
затрыманы 14 жніўня 2021-га. За «арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых
дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» у верасні мінулага года
яго асудзілі на тры гады «хіміі». Хлопца абвінавацілі ў актыўным
удзеле ў пратэстах 11 жніўня 2020-га ў сталіцы.
Паводле версіі следства, на вуліцы Кальварыйскай ён перагарадзіў рух транспарту. Кірыл Чарткоў гаварыў у судзе, што на хвіліну спыніў тралейбус, каб ён саступіў шлях хуткай дапамозе.