Ягора Лебядка судзілі за непадпарадкаванне і прызначылі 15 сутак

Ваеннаму аналітыку Ягору Лебядку далі 15 сутак арышту — нібыта, за непадпарадкаванне.

lebedok1_696x415_1.jpg

Справа Лебядка разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна суддзёй Вікторыяй Шабуня.

Ваеннаму аналітыку Ягору Лебядку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго судзілі паводле артыкулу 24.3 КААП — «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

Нагадаем, Лебядка затрымалі раніцай 12 ліпеня. Пазней сілавікі апублікавалі «палоннае» відэа з аналітыкам ім. На ім Лебядок, усміхаючыся, распавядаў, што дае інтэрв'ю "каналам, прызнанымі ў нас экстрэмісцкімі на тэму вайны ва Украіне і па іншых пытаннях".


Цяпер Ягор Лебядок знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Яго затрымалі дома ў Смалявічах 12 ліпеня. Падчас ператрусу быў канфісканы сістэмны блок і мабільны тэлефон. Якую структуру прадстаўлялі сілавікі, што прыйшлі да Лебядка, незразумела.