Затрыманні ў Іванаве: былі чутныя стрэлы
Як мінімум чатыры чалавекі сёння былі затрыманыя ў Брэсцкай вобласці.
![Затрыманыя Тамара Падымака і Марына Кіевец Затрыманыя Тамара Падымака і Марына Кіевец](/img/v1/images/2_11_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманыя Тамара Падымака і Марына Кіевец
У Іванаве (Брэсцкая вобласць) у сераду, 13 ліпеня, затрыманыя прынамсі чатыры чалавекі. Імёны траіх з іх праваабаронцам вядомыя: гэта Тамара Падымака, Марына Кіевец і былая настаўніца Алена Пуцыковіч. Апошняя ўжо адбывае «хатнюю хімію» за два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў. Паведамляецца таксама, што чацвёрты затрыманы — былы міліцыянт.
Праваабаронцы са спасылкай на суседзяў Пуцыковіч паведамляюць, што пры яе затрыманні чуліся стрэлы. Верагодна, сілавікі маглі страляць у сабаку, бо пасля каля дома жанчыны бачылі ветэрынараў і хуткую дапамогу.
![Алена Пуцыковіч Алена Пуцыковіч](/img/v1/images/ivanovo1_2022_07_13_20_07_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алена Пуцыковіч
Ва ўсіх чатырох прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі мінскага ГУБАЗіКа павезлі затрыманых у кайданках у невядомым кірунку, па якой справе — невядома. Вядома, што перадачы для іх не прымаюць, толькі лекі.