Плюс 16 новых палітвязняў у Беларусі. Па падліках праваабаронцаў, іх цяпер 1260

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў, звязаных з пазбаўленнем волі, праваабаронцы абнавілі спіс палітвязняў.


Усе 16 чалавек, прызнаныя палітвязнямі, абвінавачваюцца альбо асужджаныя па адным артыкуле: па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)

Справы заведзеныя ў дачыненні да да Яўгена Ермака, Дзмітрыя Сідоркіна, Арцёма Ламаносава, Ганны Лапо, Яўгена Батуры, Аляксея Лісоўскага, Аляксандра Гурніка, Дзмітрыя Іванова, Таццяны Талочка, Станіслава Кабешава, Паліны Кабешавай, Паўла Максімава, Вікторыі Навіцкай, Юліі Мудрэўскай, Віталя Брагінца, Юрыя Гладчука.

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання», — адзначаюць праваабаронцы.

На сёння па падліках праваабаронцаў у Беларусі — 1260 палітычных зняволеных.

Па падліках грамадскай ініцыятывы dissidentby колькасць палітзняволеных большая — 1535 чалавек. Але насамрэч такіх людзей нашмат болей.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: