Як беларусам перажыць зняволенне сваякоў і ўсіх палітвязняў? Парада ад Марыі Калеснікавай
«Мы ўсе цяпер несвабодныя і ўсё ў небяспецы», — напісала Марыя Калеснікава пра сучасны стан беларускага грамадства.

Марыі Калеснікава падзялілася сваім досведам, што рабіць пазбаўленым волі, і як перажыць зняволенне блізкіх сваякам палітвязняў.
«Мне гэта знаёма, таму што вельмі многа сяброў у турме, за якіх я перажываю, зрэшты, як і за блізкіх на волі. Самае галоўнае — усім захаваць сябе, сваё здароўе — фізічнай і псіхічнае — імкнуцца радавацца жыццю і кожнаму дню.
Тым, хто на свабодзе, ні ў якім выпадку нельга сябе ў чымсьці вінаваціць. Мы ўсе цяпер несвабодныя і ўсё ў небяспецы. Мы ўсе патрэбныя адзін аднаму, і папросту неабходна клапаціцца і берагчы сябе і адзін аднаго».