Як нескладана можна падтрымаць палітвязняў сёння?

Больш за паўтары тысячы вязняў сумлення зараз знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, каля 150 з іх — дзеячы культуры. Асноўныя парады, як падтрымаць вязняў сумлення маральна і матэрыяльна.

Фота: Павел Хадзінскі

Фота: Павел Хадзінскі

Адпраўка лістоў і паштовак

Самае простае дзеянне — напісаць ліст сябру, знаёмаму або незнаёмаму чалавеку ў СІЗА або ў месца зняволення, калі суд ужо адбыўся. Як сцвярджаюць адмыслоўцы, лісты і паштоўкі ў такіх сітуацыях асабліва важныя. У месцах зняволення на людзей аказваюць маральны ціск і запэўніваюць, што яны не мелі рацыі ў сваіх дзеяннях і на волі пра іх усе забыліся. Гэта моцна дэмаралізуе зняволенага, піша «Будзьма!».
Лістамі і паштоўкамі ў такой сітуацыі можна вельмі моцна падтрымаць чалавека маральна. Гэта адзін з нешматлікіх спосабаў паведаміць, што пра вязня памятаюць на волі і чакаюць яго.
Варта прадумваць кожны сказ, які вы напішаце ў лісце. Усю карэспандэнцыю чытае цэнзар, і калі яму нешта не спадабаецца, то адрасат не атрымае ліст. Пазбягайце ў тэксце тэмаў, звязаных з вайсковым канфліктам ва Украіне і абмеркаваннем грамадска-палітычнай сітуацыі ўнутры краіны.
Майце на ўвазе, што заказныя лісты маюць болей шанцаў патрапіць да адрасата. Таксама праваабаронцы раяць дасылаць пустыя паштоўкі. Больш верагоднасць, што іх аддадуць палітвязням, і тыя змогуць скарыстаць іх, каб даслаць віншаванне сваім блізкім.
З дапамогай анлайн-праектаў письмо.бел і майстэрня таксама можна дасылаць лісты вязням сумлення, у тым ліку і з замежжа.
Яшчэ адзін просты спосаб падтрымкі — тэлеграмы. Іх можна дасылаць з аддзялення пошты ці хатняга тэлефона па нумары 166. Не забудзьце падпісацца, калі хочаце, каб вязень ведаў, ад каго прыйшла тэлеграма.

Грашовыя пераводы

Вязням можна пераводзіць грашовыя сумы, прычым неабмежаванай колькасці. Грошы залічваюцца на адмысловы рахунак вязня, чым яму аказваецца, як маральная, так і фінансавая падтрымка. На гэтыя сродкі вязні могуць рабіць пакупкі ў турэмнай краме.
Перавод можна зрабіць праз пошту або праз інтэрнэт-банкінг. Паштовыя пераводы вязням можна зрабіць у любым паштовым аддзяленні, але там бяруць камісію 3% ад сумы. Грашовыя пераводы вязням праз інтэрнэт-банкінг можна дасылаць ва ўсе калоніі і СІЗА.
Як зрабіць грашовы перавод праз Інтэрнэт-банкінг:
Выбіраем у банкінгу АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ\ПРОИЗВОЛЬНЫЙ ПЛАТЕЖ Далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА або калоніі; Прызначэнне плацяжу: для асабістых патрэб зняволенага; Далей — асабістыя даныя вязня (імя, імя па бацьку, прозвішча).
Вось рэквізіты некаторых СІЗА:
СІЗА-1, Мінск, ВаладаркаУНП: 100744291
код BIC: AKBBBY2X  
IBAN: BY83AKBB36429632420025400000
СІЗА-2, ВіцебскУНП: 300007642
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY38BAPB36429030006820000000
СІЗА-3, Гомель
УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000
СІЗА-6, БаранавічыУНП: 200149866
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY43BAPB36429470000110000000
СІЗА-7, БрэстУНП: 200292322
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000
Турма-1, ГроднаУНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000
Турма-4, МагілёўУНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000
Турма-8, ЖодзінаУНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000
ІК-1, Наваполацк
УНП: 391766176
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429030004420000000
ІК-2, БабруйскУНП: 790186573
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY11BAPB36429340700360000000
ІК-3, ВіцьбаУНП: 300242437
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429030006020000000
ІК-15, ВейнаУНП: 790159378
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY25BAPB36429012000460000000
ІК-22, ДаманаваУНП: 200304630
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429582300110000000

Фота: Павел Хадзінскі

Фота: Павел Хадзінскі

Падпісаць вязня на часопісы або газеты

Яшчэ можна аформіць для зняволеных падпіску на газеты і часопісы. Для гэтага ў паштовым аддзяленні трэба пазначыць імя, імя па бацьку і прозвішча, пажадана дату нараджэння зняволенага, адрас СІЗА, назвы газет і часопісаў, якія вы хочаце выпісаць для вязня. Таксама варта ўказваць тэрмін падпіскі на тыя ці іншыя выданні.
Аформіць падпіску можна і праз сайт belpost.by. Варта замаўляць рассылку выданняў па адрасе падпісанта. Тут можна знайсці інструкцыю, як аформіць анлайн-падпіску.

Перадавайце перадачы

Колькасць перадач, для тых, хто ў СІЗА не абмежаваная, але вага мусіць быць не больш за 30 кілаграм у месяц. У гэтую лічбу залічваюцца прадукты харчавання і гігіены, а таксама рэчы. У СІЗА перадачку тэарэтычна можа перадаць кожны жадаючы, таму, каб не перавысіць ліміт перадач, то варта скаардынаваць свае дзеянні са сваякамі вязняў.
Каб перадаць перадачу, трэба напісаць заяву ў двух экзэмплярах на імя начальніка СІЗА. У заяве павінны быць пералічаныя ўсе прадукты і рэчы, а таксама паказана іх колькасць.

Што можна перадаваць

Прадукты харчавання: гарбату ці каву, гародніну і садавіну, мясныя вырабы і сыры, якія доўга не псуюцца без лядоўні, арэхі, слодычы (вафлі, цукеркі, зефір, сушкі, шакалад, бісквіты), хуткія сухія абеды (кшталту сухога пюрэ або локшыны хуткага прыгатавання), салёную ці сушаную рыбу.
Сродкі гігіены: туалетная папера, папяровыя хустачкі, сурвэткі, мыла, аднаразовыя станкі для галення, крэм для галення ў цюбіку, зубная паста і шчотка.
Вопратка: ніжняя бялізна, шкарпэткі, цішоткі, байкі, швэдры, спартовыя касцюмы. З абутку лепш пару тапак або абутак без супінатара.
Таксама можна перадаць маленькі кіпяцільнік.
Яшчэ можна перадаваць канверты, маркі, ручкі шарыкавыя, сшыткі, альбом для малявання, алоўкі, фламастары і папіросы.
Асуджаным вязням можна дасылаць бандэролі па месцы іх знаходжання. Інфармацыю аб знаходжанні палітвязняў можна ўдакладняць у сваякоў або шукаць на сайтах праваабаронцаў.