Як выглядаюць Няміга і Раманаўская Слабада, перакрытыя з-за велагонак
У Мінску перакрытыя некалькі цэнтральных вуліц. Прычына, як і ў выхадныя, — маштабныя велагонкі. TUT.BY паказаў, як сёння выглядае горад у раёне Нямігі і Раманаўскай Слабады.
Дарогі ў сувязі з велагонкамі перакрываюць з пятніцы, у той дзень і ў суботу быў закрыты рух у тым ліку па праспекце Незалежнасці.
У панядзелак і аўторак аўтамабілі і грамадскі транспарт не могуць праехаць па такім маршруце: плошча Кастрычніцкая — вуліца Інтэрнацыянальная — вуліца Купалы — вуліца Куйбышава — вуліца Пашкевіч — вуліца Багдановіча — вуліца Старажоўская — вуліца Камуністычная — вуліца Багдановіча — вуліца Няміга — вуліца Раманаўская Слабада — вуліца Кальварыйская — вуліца Ціміразева — вуліца Лесі Украінкі.
Рух перакрыты сёння з 9 раніцы да 13.00. Планавалася, што дарогі закрыюць раней — з 7.30, але ДАІ адкарэктавала планы.
У аўторак пералічаныя вуліцы збіраюцца перакрываць з 7.00 да 17.00, але Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што гэты час таксама могуць падкарэктаваць.
Паводле auto.tut.by
Фота: Сяргей Балай / TUT.BY