Яшчэ 11 чалавек прызналі палітвязнямі
Па стане на 9 красавіка 2021 года ў Беларусі ўжо 353 афіцыйна прызнаных палітвязні.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
У сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту і прад’яўленні абвінавачванняў па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак») Канстанціну Свідуновічу, Сяргею Канановічу, Сяргею Пярфільеву, Лідзіі Коршун (дадаткова арт. 369 КК), Данілу Ганчарову і па ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») Андрэю Мацуку, Аляксандру Лапуху, Сіману Канцэвічу, Філіпу Канцэвічу, Мікалаю Малюту, Андрэю Грышчуку, беларускія праваабаронцы ацэньваюць іх пераслед як палітычна матываваны і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі.
Такім чынам, па стане на 9 красавіка 2021 года ў Беларусі ўжо 353 афіцыйна прызнаных палітвязні.