Юры Данькоў пра жодзінскую турму: Я ў ГУЛАГу

Уладальнік аднаго зь першых беларускіх казіно "Данькоў-клюб" Юры Данькоў, які пасьля суду зьмешчаны ў жодзінскую калёнію, у лісьце сваякам назваў жахлівымі ўмовы ў калёніі, куды ён трапіў.



dankou.jpg

Юры Данькоў. Фота: svaboda.org

«Я ў ГУЛАГу». Гэтак коратка напісаў муж пра тое, што з ім цяпер адбываецца«, — паведаміла карэспандэнту Свабоды жонка асуджанага Наталля Данькова.

У снежні мінулага году Маскоўскі суд Менску прызнаў Юрыя Данькова вінаватым у эканамічных злачынствах, а таксама ў арганізацыі ў клюбе прытону, і асудзіў на 8 гадоў зняволеньня з канфіскацыяй маёмасці. Юры Данькоў вінаватым сябе не прызнаў і заявіў у судзе, што гарадская міліцыя сфальшавала ягоную справу на замову замежных інвестараў у гульнявы бізнэс. Юры Данькоў падаў скаргу на прысуд. Калі будзе разгледжаная ягоная скарга?

«Дагэтуль разгляд ня тое што не прызначылі, але нават не перадалі справу ў Менскі гарадскі суд. Кажу адвакатам, што трэба скардзіцца, а тыя кажуць у адказ, што бессэнсоўна», — паведаміла Наталля Данькова.

Радыё «Свабода»