Каардынатара БХД у Магілёве Алега Аксёнава выклікаюць у КДБ
Магілёўскага каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Алега Аксёнава выклікаюць у КДБ. Згодна з позвай, ён мусіць з'явіцца туды а 12-й гадзіне 29 красавіка.
БХД лічыць гэты факт часткай агульнанацыянальнай кампаніі ціску і запалохвання ўладамі грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што ціск на аднаго з лідараў мерапрыемстваў па ўшанаванні ў Магілёве памяці ахвяраў аварыі на ЧАЭС ёсць супрацьпраўным.
"Увогуле затрыманні арганізатараў і ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху ў Менску, незалежных журналістаў і гэты выклік Алег Аксёнава у КДБ — гэта яскравая ілюстрацыя
"лібералізацыі" і "змякчэння" рэжыму, пра якія так шмат гаварылася апошні месяц. У рэчаіснасці ніякіх станоўчых зменаў не адбываецца, і ўлады працягваюць знішчаць
рэшткі грамадзянскай супольнасці", — адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.Прэсавая служба БХД