Алегу Аксёнаву вынеслі другое папярэджанне

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ў Магілёве Алег Аксёнаў 29 красавіка атрымаў у КДБ другое запар папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.



aksionau.jpg

Алег Аксёнаў. Фота Радыё Свабода

Больш за тое, у КДБ яму паведамілі, што ў любы момант супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя лічыць дадзены факт грубым парушэннем канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі на свабоду аб'яднанняў. Вынясенне папярэджання Алегу Аксёнаву, масавыя затрыманні напярэдадні і падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях", пагаршэнне стану ўтрымання палітвязняў выдатна ілюструюць, што ў Беларусі не адбываецца аніякай палітычнай лібералізацыі ці змякчэння рэжыму.

Наадварот, сілавыя структуры і надалей дзейнічаюць з мэтай ліквідацыі грамадзянскай супольнасці ў краіне.

У сувязі з гэтым БХД заклікае беларускія і міжнародныя грамадскія і палітычныя арганізацыі, праваабаронцаў звярнуць увагу на гэту праблему і патрабаваць яе найхутчэйшага вырашэння.

Прэсавая служба БХД