Калі ў кватэры будзе цёпла? Даведайцеся анлайн

З 1 кастрычніка ў мінскіх кватэрах пачнуць уключаць ацяпленне. Звычайна гэты працэс зацягваецца на 5 дзён.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

На сайце 115.бел можна дазнацца, калі ў вашай кватэры пачнуць уключаць цяпло. Трэба проста перайсці ў рубрыку кантакт-цэнтр ЖКГ і ўвесці назву вуліцы (ці праспекта) і нумар дома.
Інфармацыя прадастаўляецца толькі для дамоў, што абслугоўваюцца КУП ЖКГ Мінска. І пакуль на сайце пішацца «інфармацыя пра адключэнне ацяплення», але паказвае менавіта дату ўключэння. 
Так, у доме па адрасе Казлова, 7 ацяпленне ўключаць ужо ў панядзелак; у доме на праспекце Незалежнасці, 23, дзе Макдональдс і ўніверсам «Цэнтральны», 4 кастрычніка; а ў Доме Чыжа толькі 5 кастрычніка. Так можна і замерзнуць.
nn.by