Цяпло ў кватэры мінчукоў дадуць 1 кастрычніка

28 верасня пачнуць уключаць ацяпленне ў дзіцячых садках, школах, лякарнях і іншых аб'ектах сацыяльнай сферы Мінска.

Фота: gorodkirov.ru

Фота: gorodkirov.ru

Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, інфармуе БЕЛТА.
А ў кватэрах мінчукоў, інтэрнатах, гатэлях, басейнах, лазнях, навучальных установах, тэатрах цяплей стане з 1 кастрычніка.
Рашэнне прынятае ў сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор'я. 
Паводле euroradio.fm