Камерцыйнаму дырэктару «Silver Screen» Аляксандру Дземідовічу далі 15 сутак

Раней Аляксандр Дземідовіч працаваў на розных пасадах у TUT.BY.

Аляксандр Дземідовіч

Аляксандр Дземідовіч

У Мінску 25 траўня затрымалі Аляксандра Дземідовіча, камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў "Silver Screen". Сёння стала вядома, што ён атрымаў 15 сутак арышту.
Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы» (арт. 24.3 КаАП Беларусі). Рашэнне суда — 15 сутак арышту.
Дземідовіча затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Па словах відавочцаў, усё адбывалася ў прамежак з 15.30 да 16.00.
Да нас прыйшлі тры супрацоўнікі органаў унутраных справаў у цывільным, крыху пагаварылі з супрацоўнікамі і сказалі адвесці іх да Аляксандра Дземідовіча. Далей яны ўжо зайшлі ў ягоны кабінет, сказалі збіраць рэчы, маўляў, паедзем на ператрус. Забралі ключы ад дома, тэлефон. Сказалі, што яго не будзе 10 сутак. Што за артыкул, па якім яны яго затрымлівалі, невядома, — распавёў адзін з відавочцаў.
Раней Аляксандр Дземідовіч працаваў на розных пасадах у TUT.BY. Да разгрому ўзначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы.