Камісія адмовілася разглядаць папраўкі Канапацкай да «закону аб адтэрміноўках»
Пра гэта дэпутатка паведаміла ў фэйсбуку.
![ ](/img/v1/images/723df9581555450aa2bae7c37260208e_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Я адзіная з дэпутатаў, хто ўнёс свае папраўкі да «закону аб адтэрміноўцы» да другога чытання, нягледзячы на тое, што ўчора ў многіх дэпутатаў былі пытанні да праекту.
Галаўная камісія мае папраўкі прагназавана не падтрымала. Падрабязна пра іх я раскажу крыху пазней. Згодна з рэгламентам у гэтым выпадку мае папраўкі павінны асобна выносіцца на галасаванне ў авальную залу. Але паколькі яны разыходзяцца з указамі прэзідэнта, неабходна яго згода на ўнясенне паправак. А часу на атрыманне згоды няма — праект унесены ў тэрміновым парадку. Таму папраўкі не могуць быць вынесеныя на галасаванне.
Вось такое «другое чытанне»», — напісала дэпутатка.
Нагадаем, згодна з законапраектам, цяпер маладыя людзі могуць атрымаць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Гэта азначае, што выпускнік універсітэта спачатку мусіць адслужыць у войску, а толькі потым працягваць навучанне на вышэйшых ступенях — магістратуры і аспірантуры.