Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб адтэрміноўцы прызыву
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект Закона «Аб змяненні законаў у пытаннях эфектыўнага функцыянавання вайсковай арганізацыі дзяржавы». Пра гэта паведамляе Белсат.
![1013_hdz_belarus_army_violence_01_a0stf_nwwjc.jpg 1013_hdz_belarus_army_violence_01_a0stf_nwwjc.jpg](/img/v1/images/1013_hdz_belarus_army_violence_01_a0stf_nwwjc.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пад петыцыяй супраць гэтага законапраекту падпісалася больш за 10 000 чалавек.
Аўтары законапраекту мяркуюць, што адтэрміноўку па вучобе трэба даваць толькі адзін раз. А гэта значыць, што навучанне ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя.
«Прынцып аднакротнасці не будзе распаўсюджвацца на тых, хто навучаецца па напрамках дзяржорганаў. Усе адтэрміноўкі, якія былі прадстаўленыя да ўступлення ў сілу законапраекта, будуць дзейнічаць. Адмяняць іх ніхто не плануе», — удакладніў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.