Пад петыцыяй супраць законапраекта аб адтэрміноўках ад войска сабралі 10 тысяч подпісаў

10 тысяч подпісаў сабрана на сайце petitions.by супраць законапраекта пра значнае скарачэнне адтэрміновак ад войска, які ў сераду збіраецца разгледзець Палата прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляе Наша Ніва

1013_hdz_belarus_army_violence_01_a0stf_nwwjc.jpg

Петыцыю ўжо накіравалі дэпутатам. Яна мае назву «Супраць стварэння нераўназначных умоў атрымання адукацыі ў сувязі з неабходнасцю праходжання вайсковай службы».
Законапраект прадугледжвае, што адтэрміноўку ад службы будзе давацца толькі адзін раз, ці для атрымання вышэйшай адукацыі, але яна не будзе давацца, каб чалавек скончыў каледж і паступае ў ВНУ, або прадастаўляцца для магістратуры або аспірантуры (выключэнне — калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы).
Таксама прадуглежваецца, што будзе абмяжоўвацца выезд за мяжу тым, хто ўхіляецца ад мерапрыемстваў прызыву.