Стваральнікі
петыцыі патрабуюць не прымаць законапраект, які прадугледжвае, што адтэрміноўку ад вайсковай службы будуць даваць толькі адзін раз для тых, хто вучыцца на вочнай форме адукацыі:
— сярэдняй спецыяльнай,
— прафесійна-тэхнічнай,
— першай ступені вышэйшай (бакалаўрыят).
Адтэрміноўкі не будзе для навучання ў магістратуры або аспірантуры (выключэнне – калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы).
За першую гадзіну пад петыцыяй падпісаліся 1300 чалавек.
Калі пад петыцыяй будзе 8869 подпісаў, яе плануецца накіраваць у Палату прадстаўнікоў, якая мае разглядаць прапанаваныя змены ў заканадаўства.
Пра такія магчымыя змены (калі законапраект ухваляць) стала вядома 24 чэрвеня, пра гэта паведаміла дэпутатка
Ганна Канапацкая.
Паводле svaboda.org