Каму крэдыт, а каму — дуля
Указам №13 Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новыя падыходы да дзяржпадтрымкі грамадзян пры будаўніцтве і куплі жылля. Новаўвядзенне выклікала вялікі рэзананс: многа сямей, што спадзяваліся займець кватэру з дапамогай дзяржавы, праляцелі з планамі на ўласны дах над галавой, а нехта парадаваўся канцу халяўных крэдытаў.
Указам №13 Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новыя падыходы да дзяржпадтрымкі грамадзян пры будаўніцтве і куплі жылля. Новаўвядзенне выклікала вялікі рэзананс: многа сямей, што спадзяваліся
займець кватэру з дапамогай дзяржавы, праляцелі з планамі на ўласны дах над галавой, а нехта парадаваўся канцу халяўных крэдытаў.
Цяпер па сутнасці. Права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для шматдзетных сем’яў, для тых, хто месціцца ў памяшканнях, прызнаных непрыдатнымі для пражывання; для людзей, якія
пражываюць у інтэрнатах не менш за 10 гадоў, калі ў чальцоў сям’і няма ва ўласнасці жылля ў Беларусі; для сямей, у якіх ёсць дзеці-інваліды або інваліды з дзяцінства I і II групы; для хворых
ці тых, хто перанёс прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама асобаў, якія маюць права на пазачарговае атрыманне сацыяльнага жылля.
Таксама права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; для тых, хто будуецца або купляе жыллё ў населеных пунктах з колькасцю да 20 тысяч
чалавек; для працаздольных паўналетніх членаў сям’і наймальніка сацыяльнага жылля ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жыллё, для асобаў, якія не маюць у
карыстанні жылля на падставе дамовы найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 квадратных метраў і больш (у Мінску — 10 квадратных метраў і
больш) на аднаго чалавека; паўналетніх членаў сям’і памерлага (загінуўшага, прызнанага адсутным без вестак) наймальніка службовага жылля; паўналетніх маладых грамадзян, якія
з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльных фондаў прэзідэнта, прэзідэнцкіх стыпендыятаў; суддзяў і пракурорскіх работнікаў; маладых сем’яў, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей.
Указ распаўсюджвае новыя ўмовы крэдытавання грамадзян толькі на зноў заключаемыя крэдытныя дамовы.
Змяненне ўмоў дзяржпадтрымкі ў вырашэнні жыллёвага пытання выклікала хвалю нараканняў. Маладыя сем’і з горыччу канстатуюць, што пабудаваць сабе кватэру цяпер нерэальна — працэнтныя
стаўкі па камерцыйных крэдытах і фактычныя заробкі не пакідаюць шанцу. Разам з тым ёсць і прыхільнікі новага падыходу — яны падтрымліваюць упарадкаванне карыстання жылой плошчай і скарачэнне
спісу льготнікаў. Бо, напрыклад, у сталіцы, дзе жыллёвая праблема найбольш вострая, было нямала выпадкаў, калі людзі, маючы ва ўласнасці кватэры, на льготных умовах будавалі яшчэ некалькі. Па
дадзеных на студзень 2012 года, 55300 мінчан мелі па дзве катэры, 5400 — па тры, 742 — па чатыры, 168 — па пяць, 138 — па шэсць і болей кватэр.
Цікава, што, паводле афіцыйнай інфармацыі, колькасць насельніцтва ў Беларусі не павялічваецца, аднак аб’емы жыллёвага будаўніцтва раслі, як і лік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых
умоў. Так, у 1995 годзе ў жытле мелі патрэбу 623 800 чалавек, праз пятнаццаць гадоў, у 2010-м, — ужо 855 600 чалавек.
Натуральна, змяніліся патрабаванні людзей — цяпер маладыя сем’і не хочуць цясніцца з бацькамі ў адной кватэры. Але не змяніліся падыходы дзяржавы да гэтай праблемы. Тлустыя гады
беларускай эканомікі дазвалялі выдзяляць значныя субсідыі на жыллёвае будаўніцтва, у галодны час лавачку давялося прыкрыць. А хто не меў магчымасці пабудаваць кватэру, так і застаўся ні з чым. Не
падрыхтавала дзяржава і арэнднага фонду, каб за прымальны, а не камерцыйны кошт можна было наймаць жыллё.
Тэму льготнага будаўніцтва на пачатку студзеня абмяркоўвалі па беларускаму тэлебачанню ў праграме “Клуб рэдактараў. Цікавае меркаванне рэдактара газеты “Советская
Белоруссия Паўла Якубовіча. “Я не атрымаў ад дзяржавы ніводнага метра жылля. Калі мне трэба было вырашыць жыллёвую праблему, я працаваў на дзвюх працах — у часопісе
“Крыніца і ў “Народнай газеце, бо ведаў, што будую жыллё для сябе і пры чым тут дзяржава з яе інстытуцыямі. Мне падаецца, што гэты ўказ прадуманы, у ім
расстаўленыя прыярытэты, хто насамрэч адносіцца да катэгорыі “асоб, якія маюць патрэбу. Дзяржава мусіць ствараць умовы для заробку, калі не хапае — шукай яшчэ адну
працу, — падкрэслівае Якубовіч.
З рэдактарам “СБ цяжка не пагадзіцца, усё слушна. Але хіба цяпер дзяржава стварыла ўмовы, калі настаўнік ці журналіст можа зарабіць на кватэру ў сталіцы, нават працуючы на дзвюх, а
то і трох працах? А што застаецца ад права працоўнага на сорак рабочых гадзін у тыдзень, права на адпачынак? І як увогуле можна працягваць гаварыць пра сацыяльна арыентаваную дзяржаву, скіраваную на
патрэбы народа, калі на практыцы ёсць камерцыйныя падыходы ў размеркаванні базавых патрэбаў і заробкі ўзроўню “на выжыванне?
І яшчэ: у нармальных, зусім не сацыяльна арыентаваных дзяржавах, няма ніякіх ільготнікаў. Ёсць сацыяльнае жыллё для тых, хто не працуе ці мае малыя заробкі. Гэта жыллё, дарэчы, ніколі не будзе іх
уласнасцю. І ёсць звычайныя крэдыты пад 4–7 працэнтаў (у залежнасці ад краіны), якія можа сабе дазволіць любы стала працуючы грамадзянін.