Камунальнікі гадамі пісалі мінчанцы пра даўгі, а яна памерла і стала муміяй

У адной з кватэр дома № 125 на вуліцы Пляханава ў Мінску знайшлі труп гаспадыні, які праляжаў там досыць доўга і паспеў муміфікавацца.

plehanova.jpg

Суседзі кажуць, што жанчыну не бачылі ўжо даўно, а ў яе паштовай скрынцы множылася карэспандэнцыя і жыроўкі на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
Як расказалі ў адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, запазычанасць па іх пачала ўтварацца ў жніўні 2017 года. У сакавіку 2018-га ў кватэры за нявыплату адключылі электраэнергію. Спыніць падачу вады і газу не змаглі, бовольнага доступу да жылля не было, паведамляюць «Мінск-навіны».
Днямі прычынай для ўскрыцця кватэры стаў зварот ад суседзяў знізу аб затапленні. Для аказання дапамогі прыцягнулі ратавальнікаў, які патрапілі ў памяшканне праз пераходны люк на балконе. Унутры было знойдзена муміфікаване цела...
На кухні гарэла газавая канфорка, а ў ваннай цякла вада з крана. Колькі жанчына праляжала ў кватэры пасля смерці, сказаць цяпер не можа ніхто. Апошні кантакт з ёй, аб якім вядома ў адміністрацыі раёна, адбыўся 16 лютага мінулага года: кабета распісвалася за атрыманне паведамлення аб уключэнні яе ў базу дадзеных не занятых у эканоміцы.