Канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" ў Варшаве

Увечары ў Старым горадзе на адну сцэну выйдуць польскія і беларускія музыкі, каб выказаць словы салідарнасці з Беларуссю. Выступяць Дзецюкі, Лявон Вольскі з Крамбамбуляй, Strachy na Lachy, Izrael, Vienio, Muniek Staszczyk.



c4ff3d45_7317_45b1_a0d4_9c549714a27d_file.jpg

Мы іграем, каб расказаць палякам, што адбываецца ў Беларусі і даць ім магчымасць выказаць сваю салідарнасць з жыхарамі гэтай краіны”, — кажа Матэвуш Люфт, старшыня таварыства “Ініцыятыва Свабодная Беларусь”, галоўнага арганізатара канцэрта.

Адным з вядучых на канцэрце будзе Вінсэнт, беларускі рэпер, які сыграў галоўную ролю ў польскай мастацкай стужцы “Жыве Беларусь!”, і які іграў на папярэдніх канцэртах у Варшаве.

Пачатак канцэрта а 19 гадзіне на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве насупраць гатэля Bristol. Зайграюць Дзецюкі, Лявон Вольскі з Крамбамбуляй, Strachy na Lachy, Izrael, Vienio, Muniek Staszczyk.

www.radyjo.net