КДБ пацвердзіў вызваленне фігурантаў «справы медыкаў»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі апублікаваў 14 жніўня паведамленне аб хадзе «справы медыкаў», у межах якой быў затрыманы і абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах шэраг кіраўнікоў медычных устаноў, перадае «Радыё Свабода».

1453894808_john_stossel_the_market_cure_for_650x410.jpg

«У сувязі з завяршэннем з шэрагам абвінавачаных асноўных следчых дзеянняў, іх дзейным раскаяннем і супрацоўніцтвам са следствам следчымі прынята рашэнне аб змене ім меры стрымання на не звязаныя з пазбаўленнем волі, — піша КДБ. — У цяперашні час вызваленыя асобы не могуць займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, да разгляду крымінальных спраў у судзе і ўступлення ў законную сілу прысудаў па іх. Іншымі словамі, яны могуць працаваць шараговымі лекарамі».
Незадоўга да гэтага паведамлення стала вядома аб вызваленні некаторых фігурантаў справы: на волю выйшлі галоўны ўрач Минскай абласной бальніцы Андрэй Каралько, загадчык эндаскапічным аддзяленнем 9-й бальніцы Андрэй Саўчанка і намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандар Махлін.
Да таго паведамлялася пра вялізныя сумы хабараў, выяўленых у справе: «да 350 тысяч долараў за раз», «620 тысяч долараў у схованцы ў гаражы».
Аляксандар Лукашэнка 14 жніўня скрытыкаваў віцэ-прэм’ера Васіля Жарко (экс-кіраўніка Мінздароўя) за недапрацоўкі ў развіцці сферы аховы здароўя: «Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі?»