На Гарадзенскай мытні адбыліся затрыманні

На адным з падраздзяленняў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў ліпені затрымалі супрацоўнікаў. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні на запыт аб тым, што ў пункце пропуску «Брузгі» затрымалі змену мытнікаў.

159e8dd9_f7a3_4fdf_8356_d169e293207e_w1023_r1_s.jpg

«Пра затрыманне цэлай змены гаворка не ідзе. Іншай інфармацыі мы прадставіць не можам, бо ідуць следчыя дзеянні», — сказалі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Андрэй Яраш сказаў, што КДБ на беларуска-польскім памежным пераходзе затрыманні не ажыццяўляў.
Сайт Hrodna.life паведаміў раней, што ў першых чыслах жніўня на памежным пераходзе «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы па падазрэнні ў атрыманньні хабараў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі была затрымана ўся змена мытнікаў, якія працавалі пры афармленні грузавых аўтамабіляў. Сайт спасылаўся на сваякоў некаторых затрыманых. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сярод затрыманых ёсць і былыя супрацоўнікі мытні.