Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык аб «гістарычнай сустрэчы» Лукашэнкі з сілавікамі: «Мы павінны ачысціцца»

Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык распавёў, якія меры былі прынятыя пасля «гістарычнай нарады» ў Лукашэнкі, на якой ён раскрытыкаваў сілавікоў.

003_20190903_siloviki_zam_img_9799.jpg

Сёння ў Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстанне новых ўзнікаючых тэхналогій».
Кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык перад пачаткам канферэнцыі распавёў журналістам, пра тое, што зменіцца ў працы ведамства пасля «гістарычнай нарады» ў Лукашэнкі.
— Натуральна, што ўсім сілавікам пастаўленыя задачы па навядзенні парадку. Па нашым ведамстве мы правялі калегію — хоць нас так жорстка не крытыкавалі, тым не менш пытанні ёсць і праблемы час ад часу ўзнікаюць падобнага характару. Мы павінны самі ачысціцца. Мы таксама працуем па кантролі за тым, як іншыя (сілавыя ведамствы. - Заўвага. TUT.BY) выконваюць задачы, каб навесці ў гэтым плане парадак і забяспечыць справядлівасць.
— А ў вас ёсць нейкія справы ў дачыненні да тых, хто займаўся фальсіфікацыяй доказаў, напрыклад?
— Калі мы нешта выяўляем, то перадаем у пракуратуру і ў СК — па кампетэнцыі. Наша задача выявіць, задакументаваць — яны там ужо самі разбяруцца.
— Якія меры прымаюцца, каб такога больш не было?
— Праблемы, пра якія гаварылася, мы бачылі задоўга, і ўжо гадоў пяць у сябе ў ведамстве працуем над тым, каб не было такіх перагібаў, несправядлівага стаўлення да людзей — гэта няпростае пытанне, але мы ім займаемся.


Паводле tut.by