Кіраўнік БТ назваў «Слава Украіне!» нацысцкім прывітаннем

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька параўнаў прывітанне «Слава Украіне!» з прывітаннем нямецкіх нацыстаў «Хайль Гітлер!».



138.jpg

Такая заява прагучала падчас эфіру праграмы «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь 1». Удзельнікі праграмы абмяркоўвалі паводзіны беларускіх балельшчыкаў падчас футбольнага матчу "Беларусь - Украіна" 9 кастрычніка ў Барысаве.

Нагадаем, падчас футбольнай сустрэчы фанаты гасцей пачлі спяваць вядомую песеньку пра Пуціна. Знакамітае «ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла» падхапілі і мясцовыя заўзятары.

"Здарыўся жах. Справа не ў пройгрышы футбалістаў, а ў заўзятарах. Трэба больш сур'ёзна да гэтага ставіцца. У свой час, крычалі "Хайль Гітлер" і адказвалі "зіг хайль". У прынцыпе, "Слава Украіне" — гэта прыкладна такая фраза, такой жа якасці", — заявіў Давыдзька.