З палону баевікоў вызваленыя амаль 1,5 тысячы ўкраінцаў
Амаль паўтары тысячы грамадзян, якія знаходзіліся ў закладніках, удалося вызваліць з палону тэрарыстаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваім звароце аб рэалізацыі мірнага плана і ўмацаванні абараназдольнасці дзяржавы.

"Мы змагаемся за вяртанне ўсіх без выключэння затрыманых. І тых, каго ўтрымліваюць баевікі, і тых, каго катуюць як палітычных закладнікаў у расійскіх турмах", — адзначыў Пётр Парашэнка.
Акрамя таго, Парашэнка адзначыў, што атрымалася "спыніць па ўсім фронце наступ ворага".
"Прычым не наймітаў, ня баявікоў-тэрарыстаў, а добра вымуштраваныя падраздзялення рэгулярнай арміі суседняй краіны. Намаганнямі нашых воінаў былі спыненыя сотні інтэрвентаў, якім ужо ніколі не вярнуцца дадому", — адзначыў Парашэнка і дадаў, што "па той бок мяжы гэта стала важкім аргументам на карысць міру".
Прэзідэнт таксама адзначыў, што "рэжым спынення агню усталяваны ўздоўж значнай часткі лініі сутыкнення".