Кітаянка з Аліэкспрэса адказала кліенту на беларускай мове
Мінчук Арцём Таўкацкі падзяліўся вясёлай гісторыяй: ён заказваў аўтазапчасткі на Аліэкспрэсе. І нечакана ад прадаўца прыйшло паведамленне па-беларуску. Пра здарэнне напісала Наша Ніва.

Прадавачкай аказалася даволі мілая кітаянка. Канечне, адказ быў напісаны крыва, найхутчэй кітайскі прадавец выкарыстаў гугл-транслэйт ці нейкі іншы бясплатны інтэрнэт-перакладчык. Але ж культура сэрвісу і ўважлівасць прадаўца прыемна ўражваюць.

Тая самая кітаянка з Аліэкспрэса
«Мы разгаварыліся з ёй. Гэтая кітаянка сама пяць гадоў вывучала рускую мову ва ўніверы. Можа, таму крыху лепш ведае пра краіны СНД, — кажа Таўкацкі. — Але ж часта пра Беларусь як краіну не ведаюць. Лічаць, што гэта Расія. А ў гэтым выпадку праявілі ўважлівасць і напісалі па беларуску, таму я вырашыў вынесці на публіку гэтую гісторыю».