Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам зноў перавысіла тысячу за суткі

За апошнія суткі выяўлена 1069 чалавек, якія захварэлі на COVID-19. Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Беларусі на раніцу 22 ліпеня 2021 года вырасла да 437664 чалавек.

dreamstime_l_183583350.jpg


Ачунялі і выпісаныя 431489 (+1202) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Колькасць смерцяў ад COVID-19 павялічылася на 10. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3365 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, цытуе АФН паведамленне Міністэрства аховы здароўя РБ.

Паводле звестак ведамства, у Беларусі праведзеныя 7 151 228 (+17133) тэстаў на каронавірус.