За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 975 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі за мінулыя суткі было выяўлена 975 новых выпадкаў каронавірусу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі COVID-19 быў дыягнаставаны ў 436595 чалавек.

screenshot_28_870x579.jpg


З учорашняга дня выпісаныя 1030 пацыентаў. Усяго ачунялі 430287 чалавек з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 3355 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі памерлі 11 чалавек.

Усяго ў краіне правялі 7 134 095 тэстаў, з іх з учорашняга дня выканана 19559 даследаванняў.

Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 1,28 мільёна беларусаў. Поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 807 тысяч чалавек.