Кожны беларус адчувае наступствы змянення клімату (відэа)

Грамадская арганізацыя «Экапартнёрства» зняла тры відэаролікі, якія раскрываюць уплыў змянення клімату на водныя рэсурсы, сельскую гаспадарку, лясы, а таксама тлумачаць прычыны гэтай з'явы.

tlwbkxrjcp0.jpg


Аповед у відэроліках вядзецца ад імя дзіця, якое ад бацькоў даведалася, што раней у Беларусі не было столькі кляшчоў, а кавуны лічыліся амаль што цудам.
Буслік пакутуе ад таго, што клімат цяплее, а праз гэта высыхаюць рэкі ды здараюцца пажары. Тым не менш птушка знаходзіць добрыя рашэнні, якія дапамогуць зменшыць негатыўны ўплыў на клімат. Ён змяняе свае штодзённыя звычкі на экалагічныя: сартуе адходы, набывае энергаэфектыўную тэхніку і карыстаецца роварам.
Ролікі распрацаваны МГА “Экапартнёрства” ў супрацоўніцтве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Хутка ролікі можна будзе пабачыць не толькі ў інтэрнэце, але і на тэлебачанні. Відэаролікі пра змену клімату атрымалі статус сацыяльнай рэкламы. 
Парніковыя газы — асноўны фактар змянення клімату ў Беларусі


Водныя рэсурсы і змяненне клімату ў Беларусі



Уплыў змянення клімату на сельскую гаспадарку і лясы ў Беларусі



Паводлеecopartnerstvo.by